Артур Уэлслі Уэлінгтан
А́ртур Уэ́лслі, 1-ы герцаг Уэ́лінгтан (~1.5.1769, Дублін — 14 верасня 1852) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, военачальнік.
Артур Уэлслі англ.: Arthur Wellesley | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
22 студзеня 1828 — 22 лістапада 1830 | |||
Манарх | Георг IV | ||
Папярэднік | Джон Робінсан | ||
Пераемнік | граф Чарльз Грэй | ||
| |||
14 лістапада 1834 — 10 снежня 1834 | |||
Манарх | Вільгельм IV | ||
Папярэднік | Уільям Лэм, віконт Мельбурн | ||
Пераемнік | Роберт Піль | ||
Партыя | Торы | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, афіцэр | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 1 мая 1769[3][4][…] | ||
Смерць | 14 верасня 1852[3][4][…] (83 гады) | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Garret Wesley, 1st Earl of Mornington[d] | ||
Маці | Anne Wellesley, Countess of Mornington[d] | ||
Жонка | Catherine Wellesley, Duchess of Wellington[d] | ||
Дзеці | Arthur Wellesley, 2nd Duke of Wellington[d] і Lord Charles Wellesley[d] | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | Брытанская армія[d] | ||
Званне | field marshal[d] | ||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
З роду ірландскіх Уэслі (пасля 1798 — Уэлслі). Пэр Вялікабрытаніі — лорд Уэлінгтан (1809), віконт (1809), граф, маркіз (1812), герцаг (1814). Камандорскі крыж ордэну Лазні (1805), ордэн іспанскага Залатога Руна (1812).
Дэпутат ірландскай Палаты прадстаўнікоў (1790), брытанскай Палаты прадстаўнікоў (1806), пасол у Францыі (1814), член кабінету міністраў (1818), прэм’ер-міністр (1828) (25-ы, 28-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі), мін. зам. спраў (1834). Належаў да партыі Торы.
Мал. лейтэнант (1787), падпалкоўнік (1793), палкоўнік (1799), ген.-маёр (1802), ген.-лейтэнант (1808). Галоўнакамандуючы брытанскімі сіламі ў Майсоры і паўднёвым захадзе Індыі (1800), брытанскімі, потым саюзнымі, сіламі ў Партугаліі і Іспаніі (1808—1814), саюзнымі сіламі ў час напалеонаўскай рэстаўрацыі (1815). Удзельнічаў у фландрскай (чэрвень 1794—красавік 1795), майсорскай (1799—1803), ганаверскай (восень 1805), дацкай (лета 1807) кампаніях, у напалеонаўскіх войнах у Партугаліі і Іспаніі (1808—1813), у Францыі (1813—1814), у кампаніі 1815.
Узяў перамогі ў бітвах пад Асай (1803), Вімейра (1808), Порта (1809), Талаверай (1809), Бусако (1810), Фуэнтэс дэ Анора (1811), у аблогах Сьюдад Радрыга і Бадахас (1812), бітвах пад Саламанкай (1812), Віторыяй (1813), у аблозе Сан Себасцьян (1813), у бітвах пад Сара(1813), пры ўзяцці Тулузы (1814), Ватэрлоа (1815).
Першы, хто перамог напалеонаўскае войска ў полі. Папулярны ў войску, і наогул сярод усіх слаёў грамадства, меў ухвальны прыдомак «Жалезны герцаг».
Пасля перамогі пад Віторыяй у С.-Пецярбургу ў першы раз быў праспяваны «Тэ дэум» у гонар перамогі, у якой рускія войскі не бралі непаср. ўдзелу. Бетховен прысвяціў Уэлінгтану Опус 91 «Перамога пад Віторыяй».
Пахаваны ў саборы Св. Паўла ў Лондане.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1790-1820/member/wellesley-sir-arthur-1769-1852
- ↑ 2,0 2,1 Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.
- ↑ 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118806645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 4,0 4,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 5,0 5,1 Arthur Wellesley, 1st Duke of Wellington // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Веллингтон Артур Уэлсли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Артур Уэлслі Уэлінгтан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Уэлслі Уэлінгтан