Артур Шапенгаўэр

Артур Шапенгаўэр (ням.: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — 21 верасня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф.

Артур Шапенгаўэр
ням.: Arthur Schopenhauer
Дата нараджэння 22 лютага 1788(1788-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1860(1860-09-21)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Heinrich Floris Schopenhauer[d]
Маці Johanna Schopenhauer[d]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, філосаф, пісьменнік, музыказнавец, перакладчык
Навуковая сфера метафізіка, этыка, эстэтыка, псіхалогія і гісторыя філасофіі[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Кірунак некласічная філасофія
ірацыяналізм
Значныя ідэі палінгенезія
Аказалі ўплыў Імануіл Кант, Платон, Гётэ, Берклі, Джон Лок, Будызм, Спіноза, Дэвід Юм, Упанішады
Зведалі ўплыў Зігмунд Фрэйд, Карл Краус, Альберт Эйнштэйн, Фрыдрых Ніцшэ, Карл Попер, Жан-Поль Сартр, Леў Талстой
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з самых вядомых мысляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філасофію Імануіла Канта і філасофскія ідэі Усхода (у яго кабінеце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаўЭпіктэта, Авідзія, Цыцэрона і іншых, крытыкаваў сваіх сучаснікаў Гегеля і Фіхтэ. Называў існы свет, у супрацьпастаўленне сафістычным, як ён выказваўся, ізмышленнем Лейбніца, — «найгоршым з магчымых светаў», за што атрымаў мянушку «філосафа песімізму».

Асноўная філасофская праца — «Свет як воля і ўяўленне» (1819), каментаваннем і папулярызацыяй якой Шапенгаўэр займаўся да самой смерці.

Зноскі

  1. а б Arthur Schopenhauer // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Arthur Schopenhauer // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118610465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Шопенгауэр Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 12 ліпеня 2024.