Арт ван дэр Нер

нідэрландскі мастак

Арт ван дэр Нер (нідэрл.: Aert van der Neer; 1603/1604, Гарынхем — 9 лістапада 1677, Амстэрдам) — галандскі жывапісец эпохі Залатога стагоддзя; родапачынальнік жанру начнога пейзажу.

Арт ван дэр Нер
Дата нараджэння не раней за 1603 і не пазней за 1604
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1677(1677-11-09)[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Эглон ван дэр Нер
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, пейзажыст
Жанр пейзаж
Мастацкі кірунак Залаты век галандскага жывапісу[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юнацтва мастака прайшло ў родным горадзе ў Паўднёвай Галандыі. Найвядомейшымі мастакамі Гарынхема ў той час былі браты Ёхім і Рафаэль Гавертс Кампхёйзен. Апошні стаў настаўнікам ван дэр Нера, акрамя таго, Арт ажаніўся з яго сястрой. Каля 1632 года маладая сям’я пераехала ў Амстэрдам, дзе ў іх нарадзілася шасцёра дзяцей: Эглон (1634—1703), Ёханес (1637/1638-1665), Пітэр (нар. 1640), Карнелія (нар. 1642), Пітэр (нар. 1648) і Аліда (нар. 1650). Не маючы магчымасці пракарміць сям’ю сваім рамяством, жывапісец зрабіўся ўладальнікам шынка. У такой якасці ён узгадваецца ў дакументах 1659 і 1662 гадоў. Аднак 12 снежня 1662 года наступіла банкруцтва, маёмасць ван дэр Нера была апісана. Карціны, напісаныя ім, шанаваліся вельмі нізка — у сярэднім, па пяць гульдэнаў за палатно. Астатнія паўтара дзесяцігоддзя мастак пражыў у галечы.

Старэйшы сын ван дэр Нера, Эглон, таксама стаў мастаком.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 верасня 2017.
  2. а б RKDartists Праверана 19 верасня 2017.
  3. Aert van der Neer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.