Архангельскі сабор (Масква)

Сабо́р свято́га Архістратыга Міхаіла (Архангельскі сабор) у Крамлі — праваслаўны храм, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.

Праваслаўны сабор
Сабор святога Архістратыга Міхаіла
(Архангельскі сабор) у Крамлі
Від з званіцы Івана Вялікага
Від з званіцы Івана Вялікага
55°45′00″ пн. ш. 37°37′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль архітэктура Расіі[d]
Архітэктар Алявіз Новы
Дата заснавання XVI стагоддзе
Будаўніцтва 15051508 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353040№ 7710353040
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт kreml.ru/en/museums/arch…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Саборная плошча Маскоўскага крамля, 1797 год.
 
Усходні фасад Архангельскага сабора з вонкавымі прыбудоўкамі, 1882 год. (фота Мікалая Найдзёнава)

Першы драўляны Архангельскі сабор у Крамлі ўзнік на месцы цяперашняга, магчыма, яшчэ падчас княжання Міхаіла Харабрыта, брата Аляксандра Неўскага, у 12471248 гадах.

У 1333 годзе, за адно лета, Іван Каліта пабудаваў новы каменны храм — па зароку, у падзяку за збавенне Русі ад голаду, выкліканага жытам, якое пайшло ў рост і не дало зерняў. Новы Архангельскі сабор быў асвячоны мітрапалітам Феагностам 20 верасня 1333 года.

Існы сабор быў збудаваны ў 15051508 гг. пад кіраўніцтвам італьянскага дойліда Алявіза Новага на месцы старога сабора XIV стагоддзя і асвячоны 8 лістапада 1508 года мітрапалітам Сымонам[1]:10. З 1599 года па 1765 год пры саборы знаходзіўся асобыя архірэі, абавязкам якіх было здзяйсняць паніхіды ў дні памінання князёў і цароў. З 1743 года па 1883 год быў кафедральным храмам Маскоўскай епархіі. З 1771[2] па 1801 год протаіерэем сабора быў Пётр Аляксееў[3], крупный лексикограф, автор «Церковного словаря».

Паводле Найвышэйшага наказу, Найсвяцейшы Сінод указам ад 23 лютага 1895 года за № 809 перадаў Архангельскі сабор з епархіяльнага ў Прыдворнае ведамства з усёй маёмасцю, капіталам і (часова) клірам[4].

Да ўрачыстасцей па выпадку 300-годдзя дому Раманавых (1913), у саборы былі зроблены вялікія працы па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванню, у прыватнасці, па малюнку вялікага князя Пятра Мікалаевіча былі збудаваны шаты над магільняй цара Міхаіла Фёдаравіча з 2-я масіўнымі лампадамі. Імператар Мікалай II, прыбыўшы ў Крэмль 24 мая 1913 года, прайшоў у Архангельскі сабор і запаліў лампады[5][6].

Зноскі

  1. ПСРЛ Т.13, 1 половина
  2. Публикации ИРЛИ РАН > Справочники > Словарь русских писателей XVIII века > А > АЛЕКСЕЕВ Петр Алексеевич
  3. Розанов Н. П. Петр Алексеевич Алексеев, протоиерей Архангельского собора в Москве и его время. — М: Унив. тип. (Катков и К°), 1869. — 16 с.
  4. «Московские церковные ведомости», 12 марта 1895, № 11, официальный отдел, стр. 23—24.
  5. «Московские церковные ведомости», 5 июня 1913, № 22—23, стр. 444—445.
  6. «Правительственный вестник», 28 мая (10 июня) 1913, № 114, стр. 1.

Спасылкі правіць