Адкрыць галоўнае меню

Архібіскуп Кентэрберыйскі (англ.: Archbishop of Canterbury) — духоўны глава Царквы Англіі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама духоўны лідар Англіканскай супольнасці ва ўсім свеце. Ён таксама з'яўляецца главой дыяцэзіі Кентэрберы.

Архібіскуп Кентэрберыйскі
англ.: Archbishop of Canterbury
Angl-Canterbury-Arms.svg
Justin Welby.jpg
Пасаду займае
Джасцін Уэлбі
з 4 лютага 2013
Форма звароту Яго Светласць
Пасада з’явілася 597
Першы на пасадзе Аўгусцін Кентэрберыйскі
Сайт archbishopofcanterbury.org
Ламбецкі палац — афіцыйная рэзідэнцыя архібіскупа.

У якасці главы Кентэрберыйскай дыяцэзіі (261 прыход на тэрыторыі плошчай каля 1000 кв. міль) духоўна акармляе вернікаў ва ўсходняй частцы графствы Кент з насельніцтвам 890 тыс. чалавек. У якасці прымаса Англіі дзеліць шэраг паўнамоцтваў з архібіскупам Ёркскім. У юрысдыкцыю архібіскупа Кентэрберыйскага ўваходзяць 30 дыяцэзій у яго правінцыі Англіканскай царквы (29 у паўднёвай Англіі і адна ў кантынентальнай Еўропе); архібіскуп Еркскі мае ў сваёй правінцыі 14 дыяцэзій. У якасці главы Англіканскай супольнасці (34 правінцыі і каля 80 млн. вернікаў па ўсім свеце) выступае ад яго імя як выразнік узгодненага меркавання, але не з'яўляецца аднаасобным вярхоўным іерархам, падзяляючы паўнамоцтвы з кіруючымі структурамі супольнасці[1].

З 4 лютага 2013 года 105-ы Архібіскуп Кентэрберыйскі — Джасцін Уэлбі.

Блізкія па сэнсе артыкулаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць