Архідыяцэзія Врхбосны
Архідыяцэзія Врхбосны, поўная назва Архідыяцэзія Врхбосны (Сараева) (басн.: Vrhbosanska (Sarajevska) nadbiskupija, лац.: Archidioecesis Vrhbosnensis o Seraiensis) — каталіцкая архідыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Сараева. Адзіная архідыяцэзія краіны, гістарычна найстарэйшая і найважнейшая каталіцкая дыяцэзія Босніі. Врхбосна — гістарычная назва горада Сараева.
Архідыяцэзія Врхбосны | |
---|---|
Vrhbosanska nadbiskupija Archidioecesis Vrhbosnensis | |
Лацінскі | |
Галоўны горад | Сараева |
Краіна | Боснія і Герцагавіна |
Дата заснавання | VII стагоддзе |
Кафедральны сабор | Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса |
Мітраполія | Ecclesiastical Province of Vrhbosna[d] |
Дыяцэзіі-суфраганы | Дыяцэзія Баня-Лукі, Дыяцэзія Мостар-Дуўна, Дыяцэзія Скоп'е |
Парафій | 148 |
Тытул іерарха | Roman Catholic Archbishop of Vrhbosna[d] |
Іерарх | Вінка Пуліч (з 1990) |
Плошча дыяцэзіі | 8 652 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 1 950 тыс. чал. |
Колькасць каталікоў | 215 тыс. |
Доля каталікоў | 11 % % |
Афіцыйны сайт | vrhbosanska-nadbiskupija.org |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАрхідыяцэзія Врхбосны ]] Дыяцэзія ў Врхбосне заснавана ў VII стагоддзі, верагодна, у ранні перыяд залежала ад Салоны (Спліта). У XIII—XIV стагоддзях, калі Боснія ператварылася ў моцнае славянскае каралеўства (перыядычна залежнае ад Венгрыі, перыядычна незалежнае), дыяцэзія Врхбосны ўзмацніла сваё значэнне. У другой палове XV стагоддзя Боснія і Герцагавіна патрапіла пад турэцкую ўладу. Пачалася масавая ісламізацыя насельніцтва, але частка мясцовага насельніцтва засталася хрысціянамі. Пасля вызвалення ад турак склалася карціна этна-канфесійнага размежавання насельніцтва краіны на тры групы: баснійцы-мусульмане, праваслаўныя сербы і каталікі-харваты. Паводле даных аўстрыйскага перапісу 1879 года, насельніцтва на 42,88 % складалася з праваслаўных, на 38,75 % з мусульман і на 18,08 % з каталікоў.
У 1881 годзе дыяцэзія Врхбосны атрымала статус архідыяцэзіі.
Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны: у прыватнасці, працэнт каталікоў і ў краіне ў цэлым, і ў архідыяцэзіі Врхбосны рэзка зменшыўся з-за масавай міграцыі баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю. У 1990 годзе колькасць каталікоў у архідыяцэзіі Врхбосны перавышала 527 тысяч чалавек, тады як цяпер іх каля 215 тысяч, больш чым у два разу менш[1].
Мноства каталіцкіх храмаў у архідыяцэзіі было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля заканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай задачай архідыяцэзіі.
Статыстыка
правіцьПаводле даных на 2004 год, у архідыяцэзіі налічвалася 215 000 каталікоў (11 % насельніцтва), 324 святары і 148 прыходаў[1]. Кафедральным саборам дыяцэзіі з’яўляецца Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Сараева. З 1990 года архідыяцэзію ўзначальвае кардынал Вінка Пуліч. Дапаможны біскуп — Пера Судар.
Мітраполіі Врхбосны падпарадкаваны дыяцэзіі Баня-Лукі, Мостар-Дуўна, а таксама дыяцэзія Скоп'е ў суседняй Паўночнай Македоніі.