Архітэктура Азербайджана

комплекс будаўнічых забудаванняў на тэрыторыі сучаснага Азербайджана
Культура Азербайджана
Літаратура
Архітэктура
Музыка
Тэатр
Танец
Балет
Адзенне
Дыван
Мініяцюра
Выяўленчае
мастацтва
Міфалогія
Адукацыя
Кіно
Права
Кулінарыя

Архітэктура Азербайджана — комплекс будаўнічых забудаванняў на тэрыторыі сучаснага Азербайджана[1], якія прадстаўляюць архітэктурна-гістарычную значнасць. Архітэктура Азербайджана ўключае архітэктуру народаў, якія пражывалі і пражываюць на тэрыторыі краіны. Па разнавіднасці выкарыстоўваемых будаўнічых матэрыялаў архітэктурныя збудаванні Азербайджана можна разбіць на дзве групы: групу будынкаў, збудаваных з каменя — у Баку, Шэмасе і іх наваколлях, і другую групу — у Нахічэвані, Гянджы, Бардзе і іншых раёнах, дзе ў асноўным выкарыстана цэгла.[2]

Гісторыя правіць

 
Маўзалей Маміне хатун у Нахічэвані, XII стагоддзе.

Мегалітычныя і цыклапічныя будынкі ў перадгор’ях Малога Каўказа і на тэрыторыі Нахічэвана, рэшткі дагістарычнага жылля (правобраз народнага жылля — карадам) характарызуюць будаўніцтва эпохі энеаліта і ранняй бронзы на тэрыторыі Азербайджана[3].

Архітэктурная спадчына Каўказскай Албаніі прадстаўлена будынкамі, якія захаваліся ў паўночных абласцях сучаснага Азербайджана, сярод якіх вылучаецца Царква ў сяле Кіш (VI альбо XII стагоддзе[4]) у Шэкінскім раёне, рэшткі збудаванняў крэпасці Чырах-Кала (VI стагоддзе) ля горада Габеля, базілікальны храм ў сяле Кум Кахскага раёна, круглы храм у вёсцы Лекіт (V—VI стагоддзя; бруковы камень, вапняк, абпаленая цэгла) і руіны храмавага комплексу ў Мінгечауры (VII стагоддзе, цэгла-сырэц). Да самых ранніх, якія захавалася ў Азербайджане, збудаванняў адносяцца храмы ў сёлах Кум і Лекіт і падмуркі Дзявочай вежы ў Баку [5]. Архітэктуру раннефеадальнага перыяду на тэрыторыі Азербайджана характарызуюць велізарныя абарончыя збудаванні: бешбермакскія, гільгільчайскія (Чыраг-гала) і закатальскія [6]. Найстарэйшымі ісламскімі будынкамі можна назваць мячэці VIII стагоддзя ў Ахсу і Джума-мячэць у Шэмасе[5].

Пасля арабскай заваёвы ў VII стагоддзі і распаўсюджвання ісламу пачала развівацца мусульманская культура — будаваліся мячэці, мінарэты, медрэсэ, маўзалеі[7].

У IX—X стагоддзях з паслабленнем Арабскага халіфата на тэрыторыі Азербайджана паўстала мноства невялікіх дзяржаў, у гарадах якіх (Барда, Шэмаха, Байлакан, Гянджа, Нахічэвань) складваліся лакальныя архітэктурна-мастацкія школы, сярод іх — нахічэванская, якая характарызуецца пышнасцю керамічнага ўбрання будынкаў, шырвана-апшэронская, адрозная кантрастам роўнядзі каменных сцен і пластычнай распрацоўкі архітэктурных элементаў.

Выдатныя помнікі мастацтва Азербайджана XII—XIII стагоддзяў — маўзалеі Мамінэ-хатун, Юсуфа ібн Кусеіра і маўзалей у Джузе (у Нахічэвані), Дзявочая вежа ў Баку, замкі XIII стагоддзя у Мардакяне і Нардаране а таксама Ханега на рацэ Пірсагат[7].

У XIV—XVI стагоддзях з ростам гарадоў развіваецца цаглянае і каменнае дойлідства, адзін з узораў якога палац Шырваншахаў ў Баку. Традыцыі мясцовых школ знайшлі працяг у вежавых маўзалеях XIV стагоддзя ў Бардзе і ў сяле Карабагляр, у 12-гранным шатровым маўзалеі ў сяле Хачын-Дорбатлы (1314, дойлід Шахензі), у крэпасной архітэктуры замка XIV стагоддзя ў сяле Рамана. Цікавая двух’ярусная купальная пахавальня Дзіры-Баба ў горадзе Мараза (1402, дойлід — сын устада Гаджы)[7].

У XVII—XVIII стагоддзях, у перыяд ірана-турэцкіх войнаў і міжусобіц, манументальнае будаўніцтва значна скарацілася; дабудоўваўся культурны комплекс Імамзадэ ў Гянджэ, у XVIII стагоддзі быў пабудаваны ўпрыгожаны роспісамі палац ханаў у Шэкі. У народным дойлідстве таксама захаваліся архітэктурна-будаўнічыя традыцыі[7].

 
Баку, Дзявочая вежа (выгляд знутры).
 
Дзявочая вежа ў Баку, 1930-я.

Дзявочая вежа  правіць

Дзявочая вежа (Азербайджан: Гыз галасы) з’яўляецца помнікам XII стагоддзя ў Старым горадзе Баку, Азербайджан. Палац Шырваншахаў, пабудаваны ў XV стагоддзі, у 2000 годзе разам з абнесенай крэпаснымі сценамі гістарычнай часткай горада і Дзявочай вежай, быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У Дзявочай вежы знаходзіцца музей, у якім распавядаецца гісторыя развіцця горада Баку. У ім таксама ёсць сувенірная крама. Вежа пакрыта воблакам таямніц і легенд, якія заснаваныя на гісторыі Азербайджана і нацыянальнай культуры Азербайджана. Пласт эпасаў і легенд вежы з’яўляецца часткай культуры і нацыянальнай спадчыны Азербайджана. Сапраўды, некаторыя эпасы сталі прадметам сцэнарыя для балетаў і тэатральных п’ес. «Дзявочая Вежа» — азербайджанскі балет сусветнага класа, створаны Афрасіабам Бадалбейлі ў 1940 годзе, рэмікс якога быў выкананы ў 1999 годзе.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Аж да пачатку XX стагоддзя гістарычны тапонім «Азербайджан» ахопліваў тэрыторыі толькі на поўдзень ад ракі Аракс (Іранскі Азербайджан) (В. В. Бартольд. Сочинения. Том 2/1, с.703; The Paths of History — Igor M. Diakonoff, Contributor Geoffery Alan Hosking, Published in the year 1999, Cambridge University Press, pg 100; Minorsky, V. «Ādharbaydjān (Azarbāydjān).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P.Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P. Heinrichs. Brill, 2007), між тым як тэрыторыя сучаснай Азербайджанскай Рэспублікі была вядомая як Аран і/або Шырван.
  2. С. А. Дадашев, М. А. Усейнов.Очерки по истории архитектуры народов СССР. Архитектура Азербайджана. — М: Изд. Академии Архитектуры СССР, 1948.
  3. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  4. J. Bjornar Storfjell, Ph.D. The Church in Kish. Carbon Dating Reveals its True Age. Azerbaijan International, Spring 2003
  5. а б Jonathan M. Bloom, Sheila Blair. The Grove Encyclopedia of Islamic Art and Architecture. — Oxford University Press, 2009. — Т. 2. — С. 237. — 513 с. — ISBN 9780195309911.
  6. А. В. Саламзаде. Народы Азербайджанской Советской Социалистической Республики. Архитектура / Под редакцией Б.А.Гарданова, А.Н.Гулиева, С.Т.Еремяна, Л.И.Лаврова, Г.А.Нерсесова, Г.С.Читая. — Народы Кавказа: Этнографические очерки: Издательство Академии наук СССР, 1962. — Т. 2. — С. 175.
  7. а б в г «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство "Советская энциклопедия", 1986.

Літаратура правіць

  • «История архитектуры Азербайджана», Гос. изд. литературы по строительству, архитектуре и строительным материалам, Москва, 1963.
  • «Архитектура Азербайджана. Эпоха Низами», Государственное архитектурное издательство Академии архитектуры СССР, Москва, 1947.

Спасылкі правіць