Архітэктурны стыль
Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.
Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.
Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.
Хоць развіццё архітэктуры напроста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін аднаго паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін аднаму (напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко)[1].
Архітэктурныя стыліПравіць
- Падрабязней гл. Гісторыя архітэктуры
- Гл. таксама Храналогія архітэктурных стыляў
Найбольш значныя архітэктурныя стылі:
- Дагістарычная архітэктура
- Антычная архітэктура. VIII ст. да н. э. — V ст. н.э.
- Раманскі стыль. X—XII стст.
- Маўрытанскі стыль
- Готыка. XII—XV стст.
- Адраджэнне. Пач. XV — пач. XVII ст.
- Барока. Кан. XVI стагоддзя — кан. XVIII ст.
- Ракако. Пач. XVIII — кан. XVIII ст.
- Класіцызм, у тым ліку паладыянства, ампір, неагрэк. Сяр. XVIII—XIX стст.
- Эклектыка. 1830-я — 1890-я гг.
- Мадэрн. 1890-я — 1910-я гг.
- Мадэрнізм. Пач. 1900-х — 1980-я гг.
- Канструктывізм. 1920-я — пач. 1930-х гг.
- Постмадэрнізм. З сяр. XX ст.
- Хай-тэк. З кан. 1970-х гг.
- Дэканструктывізм. З кан. 1980-х гг.
Зноскі
- ↑ Давидич Т.Ф. Стиль как язык архитектуры. — Харьков: Изд-во Гуманитарный центр, 2010. — 336 с. — ISBN 978-966-8324-70-3.