Архіў Яна Замойскага

«Архі́ў Я́на Замойскага» (польск.: Archiwum Jana Zamoyskiego, kanclerza i hetmana wielkiego koronnego) — зборнік дакументаў за 15531584 гады канцлера Польшчы і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага. Выдадзены ў 19041913 гг. у Варшаве ў З тамах. Пісьмовыя крыніцы выяўлены выдаўцом В. Сабескім у бібліятэцы ардынацыі Замойскіх. Змешчана перапіска Я. Замойскага з Радзівіламі, Алелькавічамі, Валовічамі, Кішкамі і іншымі магнатамі, уплывовымі палітычнымі і дзяржаўнымі дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага. Адлюстраваны ваенна-палітычныя і царкоўна-рэлігійныя адносіны Польшчы з Вялікім Княствам Літоўскім, Расіяй, Асманскай імперый, Валахіяй і іншымі дзяржавамі, сямейна-бытавыя справы магнатаў.

Літаратура правіць