Арцемій Кузьміч Лабасёнак
Арцемій Кузьміч Лабасёнак (1897, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі спецыяліст у галіне драўніназнаўства, лесаэксплуатацыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955).
Арцемій Кузьміч Лабасёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1897 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
Працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (з 1930, лесагаспадарчы факультэт, дацэнт кафедры механізацыі лесараспрацовак, у 1939—1941 — дырэктар інстытута, 1956—1960 — дэкан факультэта, 1961—1973 — дацэнт кафедры драўніназнаўства і лесаэксплуатацыі).
Навуковыя інтарэсы: тэхнічныя ўласцівасці драўніны ў сувязі з тыпамі лясоў.
Узнагароды
правіцьЗначок «Отличник социалистического соревнования Наркомлеса СССР» (1940).
Літаратура
правіць- Физико-механические свойства древесины ольхи черной в связи с типами леса : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / А. К. Лобасенок. — Минск, 1955.
- Лабасенак Арцём Кузміч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 103.
- 10-летие Белорусского лесотехнического института им. С. М. Кирова и 20-летие высшего лесного образования в БССР / [М. Н. Рудицын и др.]. — Гомель, 1940.
- Первый доктор технических наук Белорусского лесотехнического института имени С. М. Кирова Ульяницкий Владимир Андроникович (09.09.1898, Кельцы, Россия/Кельце, Польша — 28.02.1951, Киев, СССР) / И. Н. Кухаренко // Труды БГТУ. Серия 1, Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. — Минск, 2017. — № 2. — С. 5—17. — Информация о Лобасенке А. К. на с. 7, 14 (в т. ч. год рождения).