Архіепіскап
(Пасля перасылкі з Арцыбіскуп)
Архібі́скуп[1], арцыбі́скуп[2] або архіепі́скап[3] (ад грэчаск. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай іерархіі.
Архіепіскап | |
---|---|
Кіраваная арганізацыя | архідыяцэзія і archeparchy[d] |
ISCO-08 occupation class | 2636 |
ISCO-88 occupation class | 2460 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тытул уведзены ў Рымскай імперыі ў 4 ст. З заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул архіепіскапа атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165 годзе. На Беларусі першым архіепіскапам стаў у пачатку 16 ст. епіскап Полацкай епархіі.
У Каталіцкай Царкве архібіскупы падзяляюцца на:
- мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі;
- архібіскупаў, якія ўзначальваюць архідыяцэзіі, якія не з’яўляюцца цэнтрамі правінцый;
- персанальных архібіскупаў, якім Папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі;
- тытулярных архібіскупаў, якія займаюць кафедры неіснуючых ужо гарадоў і здзяйсняюць сваё служэнне ў курыі ці з’яўляюцца нунцыямі.
У Праваслаўнай Царкве — архіепіскап узначальвае епархію. Тытул архіепіскапа з’яўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.
Зноскі
- ↑ Часцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Рымска-Каталіцкай Царквы і традыцыйных пратэстанцкіх супольнасцей, а таксама ў Праваслаўных Цэркваў заходніх абрадаў.
- ↑ Афіцыйны тэрмін, які выкарыстоўваецца секцый па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Рымска-Каталіцкай Царквы Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
- ↑ Часцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, Праваслаўных Цэркваў (візантыйскага абраду) і таксама Старажытных Усходніх Цэркваў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).