Арцём Валер’евіч Белы

(Пасля перасылкі з Арцём Белы)

Арцём Белы (нар. 28 красавіка 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Байканур».

Футбол
Арцём Белы
Поўнае імя Арцём Валер’евіч Белы
Нарадзіўся 28 красавіка 1997(1997-04-28)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Байканур
Нумар 43
Маладзёжныя клубы
2007—2012 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2013 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2016—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 1 (-4)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 26 (-14)
2020— Казахстан Байканур (Кызыларда)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (-1)
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (-0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», у 2013 годзе перабраўся ў мінскае «Дынама», дзе выступаў за дубль.

З пачатку 2016 года трэніраваўся з «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам[2]. У складзе «Іслачы» стаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць калінкавіцкай «Вертыкалі» (6:1), а 10 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне пасля выдалення Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Мінска» (0:4).

У сезонах 2017—2018 гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выхадзіў на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3].

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 года пакінуў «Арсенал»[4].

У красавіку 2020 года трапіў у заяўку на сезон казахстанскага клуба «Байканур»[5].

МіжнароднаяПравіць

У 2013 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу супраць Украіны.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дынама   9 -7
2015 дубль Дынама   6 -6
2016 Д1 Іслач   1 -4
2017 дубль Іслач   25 -54
2018 дубль Іслач   26 -32
2019 Д3 Арсенал   26 -14

Зноскі

СпасылкіПравіць