Арцём Аляксандравіч Галяк

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Арцём Галяк)

Арцём Галяк (нар. 29 жніўня 1995, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, нападнік і галоўны трэнер калінкавіцкай «Вертыкалі».

Футбол
Арцём Галяк
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Галяк
Нарадзіўся 29 жніўня 1995(1995-08-29)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вертыкаль
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
0000 — 2010 Беларусь ДЮСШ-1 (Калінкавічы)
2011—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2014   Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 3 (0)
2015   Беларусь Гомельчыгунтранс 10 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 6 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (4)
2019—2020 Беларусь Хімік (Светлагорск) 34 (1)
2021— Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец калінкавіцкага футбола, у 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сезоне 2014 трэніраваўся з асноўнай камандзе, 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у яе складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса» (1:2). Другую палову сезона 2014 правёў у арэндзе ў Другой лізе ў калінкавіцкай «Вертыкалі».

У першай палове 2015 года зноў выступаў за дубль мазыран, а ў жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Першай лігі «Гомельчыгунтранс»[3]. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[4] і стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе і ў ліпені таго ж года пакінуў Мазыр. У верасні 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нёманам» (3:2).

Па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 года Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сезон у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[5].

У студзені 2019 года быў на праглядзе ў гомельскім «Лакаматыве», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Гуляў за гэты клуб да лета 2020 года.

У пачатку 2021 года далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе, дзе стаў галоўным трэнерам.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Славія   10 0
2013 дубль Славія   26 1
2014 (1) Д2 Славія   0 0
2014 (2) Д3 Вертыкаль   3 0
2015 (1) дубль Славія   14 3
2015 (2) Д2 Гомельчыгунтранс   0 0
2016 дубль Славія   13 9
2017 (1) дубль Славія   9 2
2017 (2) Д1 Нафтан   6 0
2018 Д2 Граніт   28 4
2019 Д2 Хімік   24 1
2020 (1) Д2 Хімік   10 0
2021 Д3 Вертыкаль   1 0

Зноскі