Арцём Сяргеевіч Гурэнка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Гурэнка)

Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Футбол
Арцём Гурэнка
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Гурэнка
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1994(1994-06-18)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Туран
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Беларусь Мінск 1 (0)
2013—2014   Беларусь Мінск-2 57 (6)
2015—2016 Літва Тракай 59 (13)
2017 Літва Судува (Марыямпале) 8 (0)
2017 Беларусь Слуцк 10 (1)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 20 (0)
2019 Літва Рыцярэй (Вільнюс) 15 (3)
2019—2020 Беларусь Віцебск 41 (3)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (0)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (0)
2022— Казахстан Туран (Туркестан)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2017

З’яўляецца сынам беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў»[2]. Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы»[3], аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.

Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам[5].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У першай палове сезона 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[7].

У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»)[8]. У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[10] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў пагадненне[11]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[12].

У сакавіку 2022 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[13], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў клуб[14] і неўзабаве стаў іграком казахстанскага «Турана»[15].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.

ДасягненніПравіць

Зноскі