Арцём Вячаслававіч Дзенісенка
Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Іслач».
Поўнае імя | Арцём Вячаслававіч Дзенісенка | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 красавіка 1999[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | ||||||||||||||||||
Нумар | 24 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін.
У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха»[4]. У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб.
У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы Аляксея Харытановіча, стаў саступаць яму месца ў складзе.
Дасягненні правіць
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | 10 | -9 | |
2017 | дубль | Дынама | 21 | -21 | |
2018 | дубль | Дынама | 18 | -20 | |
2019 (1) | дубль | Дынама | 8 | -8 | |
2019 (2) | Д2 | Рух | 0 | 0 | |
2020 | Д1 | Рух | 2 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 0 | 0 | |
2022 | Д1 | Белшына | 24 | -42 | |
2023 (1) | Д1 | Белшына | 3 | -9 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52740-denisenko-a-v
- ↑ https://teams.by/artem-denisenko/player-155655/
- ↑ "Рух" арендовал у земляков из "Динамо" вратаря Денисенко
- ↑ С днем рождения, Артём Денисенко! Архівавана 28 красавіка 2021.
- ↑ Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 5 красавіка 2022.
- ↑ Денисенко сменил один клуб высшей лиги на другой, более успешный (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 7 жніўня 2023.