Арцём Мікалаевіч Курэнь

беларускі акцёр
(Пасля перасылкі з Арцём Курэнь)

Арцём Мікалаевіч Курэнь (нар. 23 жніўня 1991, г. Мінск) — беларускі акцёр.

Арцём Мікалаевіч Курэнь
Дата нараджэння 23 жніўня 1991(1991-08-23) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў Мінску. У 2013 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс М. М. Кірычэнкі) па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно»[1].

З 2013 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].

19 кастрычніка стала вядома[2] пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП[2] і пасля звольнілі з РТБД[3].

Творчасць

правіць

Ролі ў тэатры

правіць

Ролі ў РТБД[1]

правіць
  • «Вар’ятка» Н. Птушкінай (пастаноўка Таццяны Траяновіч) — Ён
  • «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Рэне
  • «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Калека Білі
  • «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Алег
  • «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) - Янка
  • «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Глоў Міхал Аляксандравіч
  • «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Кузакоў
  • «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг) — Жаніх
  • «А мне не сорамна!..» Л. Усцінава (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Бабёр
  • «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) — Дзяніс Сяргеевіч
  • «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Жадаў
  • «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) - Доктар
  • «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Міша (1980)
  • «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Кацярына Аверкава)
  • «Пелікан» А. Стрындберга (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Сын
  • «Ліфт» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Галіны Чарнабаева) — Андрэй
  • «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка)
  • «Білет на брэсцкі цягнік» В. Каралёва (пастаноўка А. Гарцуева) — Вадзім
  • «Гендарныя выкрунтасы» А. Курэйчыка (пастаноўка А. Гарцуева) — Бібліятэкар
  • «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Маскі
  • «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) — Коля
  • «Мабыць?» (пастаноўка А. Марчанкі)
  • «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (пастаноўка А. Гарцуева) — Данілка
  • «Адвечная песня» Я. Купалы (рэжысёр С. Кавальчык) — Селянін
  • «Усе мышы любяць цырк» (аўтар і рэжысёр В. Буслаева) — Шустрык
  • «Фінт-Круазэ» (пастаноўка С. Навуменка) — Маргарыта Адольфаўна і Мікалай Фёдаравіч
  • «Кантракт» (пастаноўка А. Гарцуева) — Ральф
  • «Опіум» В. Каралёва (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Андрэй
  • «З вучылішча» А.Іванова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Сережа
  • «Мой первый раз» (пастаноўка А. Марчанкі) — (Альфа-театр)

Узнагароды

правіць

У шлюбе з актрысай Ганнай Семяняка мае сына.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Арцём КУРЭНЬ - РТБД(недаступная спасылка). web.archive.org (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 1 лістапада 2024.
  2. а б Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД . Наша Ніва (23 кастрычніка 2024). Праверана 1 лістапада 2024.
  3. Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра . Наша Ніва (1 лістапада 2024). Праверана 1 лістапада 2024.