Арцём Аляксандравіч Радзькоў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Арцём Радзькоў)

Арцём Радзькоў (нар. 26 жніўня 1985, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2013).

Футбол
Арцём Радзькоў
Artem Radkov Gençlerbirliği.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Радзькоў
Нарадзіўся 26 жніўня 1985(1985-08-26)[1][2][3] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 0 (0)
2002—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 69 (2)
2004   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 17 (2)
2008 Расія Хімкі 8 (1)
2009—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 95 (6)
2013   Расія Церак (Грозны) 7 (0)
2014—2015 Турцыя Генчлербірлігі (Анкара) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 18 (0)
2006—2013 Беларусь Беларусь 13 (0)
Трэнерская кар’ера
2017—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2021—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец магілёўскага футбола, хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў іграком асновы. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у падмаскоўныя «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клуб.

У верасні 2013 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку»[4].

Па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў БАТЭ і ў снежні 2013 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[5]. Далучыўся да новага клуба ў студзені 2014 года. У першай палове 2014 года згуляў за каманду 5 матчаў, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазней увогуле выбыў з-за траўмы. Так і не здолеўшы аднавіцца пасля пашкоджання, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасцю[6]. У чэрвені 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ераПравіць

У лютым 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці трэнера юнацкай каманды[8], а пазней стаў працаваць і ў асноўнай камандзе. У верасні 2019 года ўвайшоў таксама ў трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[9].

Пакінуў «Энергетык-БДУ» ў снежні 2019 года[10]. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся брэсцкі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 года спецыяліст вярнуўся ў сталічны клуб[11]. У ліпені 2020 года зноў пакінуў «Энергетык-БДУ»[12].

У кастрычніку 2020 года стаў трэнерам у барысаўскім БАТЭ[13]. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2020 года[14], а ў студзені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Іслачы»[15]. Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020/21, у чэмпіянаце Беларусі 2021 каманда заняла 10-е месца. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[16].

У сезоне 2022 пад кіраўніцтвам Радзькова каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на медалі, у выніку заняла пятае месца, што стала паўтарэннем найлепшага выніку ў гісторыі «Іслачы», паказанага раней у 2019 годзе. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі[17].

У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[18].

ДасягненніПравіць

ІгравыяПравіць

ТрэнерскіяПравіць

  •   Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі: 2022

Зноскі

  1. Artem Radkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Radkov // FBref.com
  3. ARTEM RADKOV // Argentine Soccer Database
  4. Артем Радьков отдан в аренду в "Терек"
  5. Контракт Радькова с «Генчлерберлиги» рассчитан на 2,5 года(недаступная спасылка)
  6. Футбол. Артем Радьков стал футбольным агентом
  7. Артем Радьков официально объявил о завершении карьеры
  8. Анатолий Юревич и Белявский вошли в тренерский штаб «Звезды-БГУ», Родненок и Радьков возглавили юношеские команды
  9. Радьков, Павлюкович и Паречин вошли в тренерский штаб Яромко в молодежной сборной Беларуси
  10. Артем Радьков ушел из "Энергетика-БГУ"
  11. Радьков вернулся в тренерский штаб "Энергетика-БГУ"
  12. Источник: Радьков покинул "Энергетик-БГУ" и приступил к работе в "Шахтере"
  13. Радьков вошел в тренерский штаб БАТЭ
  14. Жуковский официально возглавил БАТЭ. Радьков покинул клуб
  15. Артем Радьков возглавил "Ислочь"
  16. "Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды
  17. "Всем сестрам по серьгам". В Минске раздали награды по итогам сезона 2022
  18. Артем Радьков покинул "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2022). Праверана 8 снежня 2022.

СпасылкіПравіць