Арцём Барысавіч Сарока
Арцём Сарока (нар. 1 красавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Поўнае імя | Арцём Барысавіч Сарока | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 красавіка 1992[1][2][3] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014.
З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0).
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[6], аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[7], аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[8]. У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9]. За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[10].
У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня»[13]. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Багларану.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[14]. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў «Віцебск».
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
Зноскі
- ↑ Artem Soroko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artem Soroko // FBref.com
- ↑ Artem Soroko // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Сороко Артем — Беларуская федэрацыя футбола. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ
- ↑ Артем Сороко проходит просмотр в "Милсами"
- ↑ Юрий Пунтус: «Сороко в «Славии» на коротком просмотре со 2 по 7 марта. И мне надо максимально увидеть в нем что-то»
- ↑ БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду "Ислочи"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Вратарь БАТЭ перешел в "Слуцк"
- ↑ "Slutsk"-2018-07-24 Артем Сороко покинул СФК "Слуцк"
- ↑ Артём Сороко подписал контракт с «Лучом»
- ↑ Вратарь Сороко подписал контракт с "Витебском"
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)