Арцём Юр’евіч Татарэвіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Татарэвіч)

Арцём Татарэвіч (нар. 28 студзеня 1992) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Арцём Татарэвіч
Поўнае імя Арцём Юр’евіч Татарэвіч
Нарадзіўся 28 студзеня 1992(1992-01-28)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Беларусь Хваля (Пінск) 59 (0)
2013—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 36 (0)
2017—2023 Беларусь Хваля (Пінск) 112 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2009 года выступаў за пінскую «Хвалю», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам.

У жніўні 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Дэбютаваў за асноўную каманду 21 верасня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана». Пасля стаў трывала з’яўляцца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2014 ужо стаў асноўным левым абаронцам клуба, правёў 28 матчаў у чэмпіянаце (з 32).

Па заканчэнні сезона 2014 быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы[4]. 13 снежня 2014 года прыняў ваенную прысягу[5]. У студзені 2015 года стала вядома, што з-за службы Арцём прапусціць сезон 2015[6]. Тым не менш, у 2015 годзе двойчы згуляў за дынамаўцаў у Кубку Беларусі.

У чэрвені 2016 года пасля заканчэння службы вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[7]. У другой палове сезона 2016 выступаў за дубль брэстчан, у асноўнай камандзе не з’яўляўся на полі.

З лютага 2017 года трэніраваўся з «Хваляй» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Хвалі» зноў стаў асноўным абаронцам. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон[9]. У студзені 2019 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт[10]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, заставаўся трывалым іграком асновы. У пачатку 2020 года пачаў рыхтавацца з «Хваляй» да сезона і ў лютым падпісаў новы кантракт[11]. У 2020—2021 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі.

У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[12]. Хутка стаў трэніравацца з пінскім «Стэнлесам», у сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды, аднак неўзабаве пакінуў «Стэнлес», не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і перайшоў на адміністратарскую працу ў «Хвалі»[13]. З другой паловы 2022 года зноў стаў трапляць у заяўку «Хвалі» ў якасці іграка, а ў 2023 годзе восем разоў выхадзіў на поле ў Першай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі.

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 Д2 Хваля   1 0
2010 Д2 Хваля   9 0
2011 Д2 Хваля   9 0
2012 Д2 Хваля   26 0
2013 (1) Д2 Хваля   14 0
2013 (2) Д1 Дынама   8 0
2014 Д1 Дынама   28 0
2015 Д1 Дынама   0 0
2016 дубль Дынама   17 3
2017 Д2 Хваля   28 3
2018 Д2 Хваля   26 0
2019 Д2 Хваля   26 0
2020 Д2 Хваля   18 0
2021 Д2 Хваля   6 0
2022 Д2 Хваля   0 0
2023 Д2 Хваля   8 0

Крыніцы

правіць
  1. Artem Tatarevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://fcvolna-pinsk.by/player/artyom-tatarevich/
  3. https://www.pressball.by/footballstat/artem_tatarevich/
  4. Защитника бресткого «Динамо» Артема Татаревича забирают в армию (руск.). by.tribuna.com.
  5. Защитник брестского "Динамо" Артем Татаревич принял военную присягу (ФОТО) (руск.). football.by (13 снежня 2014). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. Вабищевич и Татаревич покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 9 красавіка 2024.
  7. Татаревич вернулся в брестское «Динамо» после службы в армии (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Волна" подписала Татаревича, Коневегу и Дыбина (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
  9. В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2019.
  10. Три игрока продлили контракты с "Волной", Курган покинул команду (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 9 красавіка 2024.
  11. "Волна" продлила контракт с Татаревичем (руск.). football.by (17 лютага 2020). Праверана 9 красавіка 2024.
  12. Артём Татаревич расстаётся с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (4 лютага 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
  13. Виталий Рушницкий снова игрок "Стэнлеса" (руск.). football.by (24 сакавіка 2022). Праверана 9 красавіка 2024.