Арцём Віктаравіч Чалядзінскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Арцём Чалядзінскі)

Арцём Чалядзінскі (нар. 29 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Футбол
Арцём Чалядзінскі
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Чалядзінскі
Нарадзіўся 29 снежня 1977(1977-12-29)[1][2][3] (44 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 59 (5)
1999—2002 Беларусь Дынама (Мінск) 76 (4)
2002   Беларусь Дынама-БНТУ (Мінск) 3 (1)
2002—2003 Расія Сокал (Саратаў) 43 (1)
2004—2008 Украіна Металург (Запарожжа) 111 (5)
2009 Казахстан Табол (Кастанай) 25 (6)
2010 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 32 (0)
2011 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 9 (2)
2012—2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 97 (8)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (1)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 22 (0)
2021 Беларусь Узда 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
2002—2007 Беларусь Беларусь 7 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2021 Беларусь Дынама (Мінск) дубль
2021— Беларусь Дынама (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў міні-футболе, а з 1999 года гуляў ужо за мінскае «Дынама». Потым гуляў у Расіі, пяць гадоў правёў ва Украіне ў запарожскім «Металургу», дзе некаторы час быў капітанам. У 2009 годзе гуляў у Казахстане, а на наступны год вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Нафтан» і «Шахцёр».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам і адным з лідараў аўтазаводцаў. У сезоне 2012 быў капітанам каманды, але на наступны сезон саступіў капітанства Дзмітрыю Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона 2014.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[4]. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў аснове. У лютым 2016 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з аўтазаводцамі[5].

У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Дынама»[6]. У складзе «Дынама» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].

31 студзеня 2017 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[8]. У складзе «Крумкачоў» адразу стаў капітанам. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

У маі 2021 года ў якасці аматара згуляў за другалігавую «Узду» ў адным матчы Кубка Беларусі.

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.

Трэнерская кар’ераПравіць

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля мінскага «Дынама»[10], а ў ліпені таго ж года ўзначаліў дубль[11]. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 з рэкорднай колькасцю ачкоў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.

У чэрвені 2021 года, пасля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнага складу мінскага «Дынама»[12]. Прывёў каманду да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера дынамаўцаў[13].

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. Artem Chelyadinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arcëm Čėljadzinski // FBref.com
  3. ARTEM CHELYADINSKI // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
  5. Артем Челядинский продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  6. Артем Челядинский подписал контракт с минским "Динамо"
  7. Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо"
  8. "Крумкачы" объявили о подписании контракта с Артемом Челядинским
  9. Спасибо, Легенда! Челядинский завершил карьеру
  10. Челядинский трудоустроился в минском "Динамо"
  11. Челядинский возглавит дубль минского «Динамо»
  12. Артем Челядинский назначен исполняющим обязанности главного тренера минского "Динамо"
  13. Артем Челядинский - главный тренер минского "Динамо". Уже без статуса и.о