Арцём Алегавіч Шуманскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Шуманскі)

Арцём Шуманскі (нар. 25 лістапада 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Арцём Шуманскі
Поўнае імя Арцём Алегавіч Шуманскі
Нарадзіўся 25 лістапада 2004(2004-11-25)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Арыс
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
0000—2018 Беларусь Віцебск
2019—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 24 (4)
2023— Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 16 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 10 (2)
2024— Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а вясной 2019 года далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (2:0). У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У снежні 2022 года абвясціў аб тым, што пакідае БАТЭ[3], і ў студзені 2023 года падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам»[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме.

26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Мальты (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль БАТЭ   1 0
2021 Д1 БАТЭ   2 0
2022 Д1 БАТЭ   22 4

Крыніцы правіць

  1. а б Artem Shumanskiy // Transfermarkt — 2000.
  2. https://fcbate.by/team/base/81
  3. Шуманский заявил, что покидает БАТЭ (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 3 студзеня 2023.
  4. Шуманский перешел в "Арис" (руск.). football.by (2 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2023.