Аршанская канферэнцыя сялян

Аршанская канферэнцыя сялян. Адбылася ў снежні 1906 г. у адной з вёсак Аршанскага павета. Склікана Магілёўскім акружным камітэтам РСДРП сумесна з аршанскімі арганізацыямі РСДРП і эсэраў дзеля згуртавання сялян на антыўрадавай і антыпамешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у ІІ Дзяржаўную думу. Канферэнцыя з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый ацаніла значэнне Дзяржаўнай думы як орган, які дапаможа народу згуртавацца на далейшую барацьбу, падтрымала план сумесных дзеянняў левых сіл на валасных, павятовых і губернскіх выбарчых сходах. Сведчыла пра свядомыя адносіны перадавога сялянства да палітычнага жыцця.

Літаратура правіць