Адкрыць галоўнае меню

Аршыл Го́ркі (англ.: Arshile Gorky, сапраўднае імя Ваз­да­ніг Манук Адаян (арм.: Ոստանիկ Մանուկ Ադոյան); 1904, Харком, Ван, Асманская імперыя21 ліпеня 1948, Шэрман, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі мастак армянскага паходжанні, адзін з заснавальнікаў «абстрактнага сюррэалізму».

Аршыл Горкі
англ.: Arshile Gorky
арм.: Արշիլ Գորկի
Партрэт
Род дзейнасці: мастак
Дата нараджэння: 15 красавіка 1904(1904-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 ліпеня 1948(1948-07-21)[1][4][…] (44 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Аршыл Горкі на Вікісховішчы

Горкі лічыцца адным з найбольш уплывовых амерыканскіх мастакоў XX стагоддзя, яго карціны выстаўлены ва ўсіх найбуйнейшых галерэях ЗША, а таксама ў лонданскім «галерэя Тэйт».

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў армянскай сям'і ў сяле Харком, блізу горада Ван]

У 1915 годзе ў час генацыду армян бег разам з маці і трыма сёстрамі ў расійскае Закаўказзе. Пасля таго, як маці ў 1919 году памерла ад голаду ў Ерэване, Горкі эміграваў у 1920 годзе ў ЗША, да бацькі. У пошуках сябе ён змяняе сваё імя на «Аршыл Горкі», намякаючы на ўлюбёнага пісьменніка Максіма Горкага.

Наведваў мастацкую школу штата Род-Айленд у Правідэнсе. У 1922 Горкі паступае ў Новую школу дызайну Бостана, спачатку малюе пад уплывам імпрэсіяністаў, пазней — постімпрэсіяністаў (у гэты час ён жыве ў Нью-Ёрку).

У 1926-1931 гадах выкладаў у мастацкай школе і Цэнтральным мастацкім вучылішчы ў Нью-Ёрку.

У 1930 годзе працы ўдзельнікаў групы, у якую ўваходзіў Горкі, былі выстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстава Горкі адбылася ў Галерэі Мелана (Філадэльфія) ў 1931 годзе. У 1930-я гады Горкі цесна супрацоўнічаў са Сцюартам Дэвісам, Вілемам дэ Кунінгам і Джонам Грэмам. У 1944 годзе ён пазнаёміўся з Андрэ Брэтонам і іншымі вядомымі сюррэалістамі.

Апошні год жыццяПравіць

Апошні год жыцця Горкі быў поўны трагічных падзей: згарае майстэрня Горкі разам з працамі, у мастака выяўляецца рак, ён трапляе ў аўтакатастрофу і, зламаўшы руку, пазбываецца магчымасці маляваць, а жонка пакідае яго, забраўшы з сабой дзіцё.

ГібельПравіць

Ва ўзросце 44 гадоў Горкі здзяйсняе самагубства, павесіўшыся.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Arshile Gorky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arshile Gorky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Arshile Gorky // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць