Арыэль Шарон
Арыэль Шарон (іўр. אריאל «אריק» שרון, народжаны Шэйнерман; 26 лютага 1928, паселішча Кфар-Малал паблізу Кфар-Савы, Палесціна — 11 студзеня 2014, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля ў 2001—2006 гг.
Арыэль Шарон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: אריאל "אריק" שרון | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эхуд Барак | ||||||
Пераемнік | Эхуд Ольмерт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давід Леві | ||||||
Пераемнік | Давід Леві | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іцхак Леві | ||||||
Пераемнік | Эліяху Суіса | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давід Леві | ||||||
Пераемнік | Біньямін Бен-Эліэзер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада адноўлена | ||||||
Пераемнік | Машэ Нісім | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Менахем Бегін | ||||||
Пераемнік | Машэ Арэнс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аарон Узан | ||||||
Пераемнік | Сімха Эрліх | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1928[1][2][…] ці 27 лютага 1928[4] |
||||||
Смерць |
11 студзеня 2014[2][5][…] (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | іўр.: אריאל שיינרמן | ||||||
Бацька | Самуэль Шэйнерман | ||||||
Маці | Дэбара Шэйнерман | ||||||
Жонка |
1) Маргаліт Шарон (1953—1962) 2) Лілі Шарон (1965—2002) |
||||||
Дзеці | Омры Шарон[d] і Гілад Шарон[d] | ||||||
Веравызнанне | Іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1948—1973 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | Хагана[d] | ||||||
Званне | Генерал-лейтэнант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Арыэль Шарон нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі. Яго дзед нарадзіўся і вырас у Брэсце. Бацька таксама быў з Брэста. Маці нарадзілася пад Чавусамі на Магілёўшчыне. У Палесціну бацькі эмігравалі ў 1922 годзе.[7]
Ваенную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўрэйскай самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны (1948—49) камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам (Суэцкі крызіс, 1956), араба-ізраільскіх войнах (1967 і 1973).
3 1973 член палітычнага аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідар. 3 1975 саветнік прэм’ер-міністра І. Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. 3 1984 міністр прамысловасці, у 1990—92 — будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нацыянальнай інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У верасні 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. 3 лютага 2001 па 2006 год прэм’ер-міністр Ізраіля.
З 2006 года знаходзіўся ў стане комы (трапіў у кому пасля інсульту).
Зноскі
- ↑ חה"כ אריאל שרון — Кнесет.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-11746593
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
- ↑ Ariel Sharon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ariel Sharon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=120572
ЛітаратураПравіць
- Адзярыха В. Шарон // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арыэль Шарон
- Біяграфія Арыэля Шарона на англійскай мове
- Біяграфія Арыэля Шарона на англійскай мове
- Арыэль Шарон на сайце Кнэсета
- Біяграфія Арыэля Шарона(недаступная спасылка)
- Дасье: Арыэль Шарон BBC (руск.)