Арэхатворкі[1] (Cynipoidea) — надсямейства насякомых з атрада Перапончатакрылыя (Hymenoptera), якое ўключае самых драбнюткіх прадстаўнікоў усяго класа насякомых. Уключае каля 3000 апісаных відаў (патэнцыйна існуе да 20 тыс. відаў), распаўсюджаных па ўсім свеце. Палова з іх гэта фітафагі-арэхатворкі, а іншыя — паразітоіды.

Арэхатворкі

Cynips quercusfolii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynipoidea Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  154025
NCBI  40307
EOL  7494
FW  213874

Апісанне правіць

Большасць відаў дробныя і, нават, мікраскапічныя (ад 1 да 8 мм), зрэдку даўжыня цела да 12,5 мм. Чорныя або бурыя. Яйцаклад скрыты. Крылы са спрошчаным жылкаваннем. Вусікі ніткападобныя, членістыя.

Асаблівасці біялогіі правіць

Ператварэнне поўнае. У арэхатворак бывае чаргаванне двухполага (летам) і аднаполага (з адных самак, вясной) пакаленняў.

Лічынкі бязногія, S-падобныя, белыя. Паразітуюць у тканках раслін і ўтвараюць нарасты (галы) накшталт арэшкаў (адсюль назва), характэрныя для кожнага віду. Некаторыя віды паразітуюць у лічынках насякомых (напр. мух капуснай і цыбулевай).

Зноскі

Літаратура правіць