Асака (Узбекістан)
Асака (узб.: Asaka, Асака) — горад раённага падпарадкавання (з 2010) у Андыжанскай вобласці (Узбекістан). Адміністрацыйны цэнтр Асакінскага раёна. Насельніцтва 56,7 тыс. жыхароў (2005). Горад размешчаны ў Ферганскай даліне, на канале Шахрыхансай. Праз горад праходзіць лінія чыгункі Ташкент — Каканд, каля горада таксама здабыча нафты і прыроднага газу.
|