Асахікава

горад у Японіі

Асахіка́ва[1] (яп.: 旭川市 Асахікава-сі)цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З'яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.

Асахікава
яп.: 旭川市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Масахіта Нісікава
Цэнтральны горад з
Плошча
747,60 км²
Насельніцтва
353 134 чалавек (2010)
Шчыльнасць
472,36 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0166
Паштовы індэкс
070-8525
Код
01204-1
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Асахікава на карце Японіі
Асахікава (Японія)
Асахікава

Плошча горада складае 747,60 км²,[2] насельніцтва — 353 134 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 472,36 чал./км².

Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.

Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з'яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).

Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).

Пародненыя гарады правіць

Асахікава з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 住民基本台帳人口・世帯数 (яп.). Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.

Спасылкі правіць