Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў

Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў (ECA) — адзіны незалежны орган, які наўпрост прадстаўляе інтарэсы футбольных клубаў на еўрапейскім узроўні. ЕСА існуе для абароны і прасоўвання інтарэсаў еўрапейскага клубнага футбола. Яе мэтай з'яўляецца «стварэнне новай, больш дэмакратычнай мадэлі кіравання, якая па-сапраўднаму адлюстроўвае вядучую ролю клубаў у футболе».