Асвейская сядзіба
Асвейская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-ой паловы XVIII ст., знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі каля паўднёвага берага возера Асвейскае.
Сядзіба | |
Асвейская сядзіба | |
---|---|
56°00′51″ пн. ш. 28°07′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Асвея |
Тып будынка | сядзіба |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1782 |
Стан | руіны |
Пабудавана ў 1782 г. ў стылі класіцызму ў маёнтку мінскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца ў галіне каталіцкага будаўніцтва. З 1786 г. належала графу Шадурскаму.
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы палац з 5 корпусаў і з 4 шырокімі галерэямі меў арыгінальную планіроўку:
- галоўных увахода было 4, адпаведна порам года;
- унутраных — 12, па ліку месяцаў;
- пакояў і залаў — па ліку тыдняў у годзе;
- вокнаў — па ліку дзён у годзе.
Палац акружаў паркавы масіў, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пейзажнага тыпу перыяда рамантызму. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза[1]. Сярод экзотаў: таполя даўгалістая, таполя белая, таполя валасістаплодная, таполя канадская, лістоўніца сібірская, лістоўніца еўрапейская, спірэі, рабіннік рабіналісты, ружа маршчыністая і іншыя[2].
Сучасны стан
правіцьСядзіба была разбурана ў 1914 годзе. Засталіся руіны разам з касцёлам і аранжарэяй.[1]
Зноскі
- ↑ а б ОСВЕЙСКАЯ УСАДЬБА Архівавана 8 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Федарук А. Т. Асвейскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ(недаступная спасылка)
- Асвейскі парк Архівавана 17 студзеня 2014.
- Асвейская сядзіба на сайце «Архіварта»