Асвенцімскае княства (польск. Księstwo oświęcimskie, чэш. Osvětimské knížectví, нем. Herzogtum Auschwitz) - сілезкае княства са сталіцай у Асвенціме, якое знаходзілася ў леннай залежнасці ад Чэхіі (1327-1457) і Польшчы (1457-1564).

Гістарычная дзяржава
Асвенцімскае княства
Герб
Герб
Mapa Śląska z księstwami.png
< Cieszyn Piast dynasty COA.png
COA polish king Piast.svg >
1315 — 1564

Сталіца Асвенцім
Найбуйнейшыя гарады Асвенцім, Затар, Кэнты
Мова(ы) нямецкая мова, польская мова
Рэлігія Каталіцтва
Дынастыя Сілезскія Пясты
Commons-logo.svg Асвенцымскае княства на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Асвенцімскае княства ўтварылася ў 1315 у выніку падзелу Цешынскага княства. Першым асвенцімскім князем быў Уладзіслаў I (1275/1280 - 1321/1324), які кіраваў у 1314/1315 - 1321/1324 гадах. У 1327 годзе яго сын і нашчадак, Ян I Схаластык (1321/1324 - 1372), пачаў плаціць даніну каралю Чэхіі Яну Люксембургскаму, стаўшы леннікам Багемскага каралеўства. У дакуменце аб васальнай прысяге, згадваюцца наступныя гарады на тэрыторыі княства: Асвенцім і Затар, а таксама мястэчкі Кэнты, Жывец, Вадавіцы і Спытковіцы.[1]

У 1445 годзе адбыўся падзел Асвенцімскага княства. Вацлаў I Заторскі (каля 1414-1468), князь Асвенцімскі (1433/1434 - 1445), падзяліў са сваімі малодшымі братамі Пшемыславом і Янам бацькаўскія ўладанні. Вацлаў атрымаў Затар і стаў першым князем Затарскім, Пшэмыслаў - Тошак, а Ян атрымаў Асвенцім. 19 сакавіка 1454 гаду Ян IV (1426/1430 - 1496), апошні князь Асвенцімскі (1445-1456), прынёс ленную прысягу на вернасць каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку, а 21 лютага 1457 года прадаў яму сваё княства за 50 тысяч коп пражскіх грошаў. У момант продажу ў склад княстве ўваходзілі два горада Асвенцім і Кэнты, два княжых замка (у Асвенціме і Волеке) ды 45 паселішчаў. З гэтага моманту кіраўніком княства стаў стараста, якi назначаўся польскім каралём. Мясцовая шляхта захавала свае асаблівыя правы. У 1564 годзе Асвенцімскае і Заторскае княствы былі ўключаныя ў склад Польскага каралеўства і ў якасці Сілезскага павета сталі часткай Кракаўскага ваяводства.

МапыПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Codex Diplomaticus Silesiae T.22 Regesten zur schlesischen Geschichte 1327-1333. Colmar Grünhagen (red.). Breslau: E. Wohlfarth’s Buchhandlung, 1903, s. 7 [4620]. (łac.)