Асвенцімскае княства
Асвенцімскае княства (польск. Księstwo oświęcimskie, чэш. Osvětimské knížectví, нем. Herzogtum Auschwitz) — сілезкае княства са сталіцай у Асвенціме, якое знаходзілася ў леннай залежнасці ад Чэхіі (1327—1457) і Польшчы (1457—1564).
Гістарычная дзяржава | |||
Асвенцімскае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
1315 — 1564
|
|||
Сталіца | Асвенцім | ||
Найбуйнейшыя гарады | Асвенцім, Затар, Кэнты | ||
Мова(ы) | нямецкая мова, польская мова | ||
Рэлігія | Каталіцтва | ||
Дынастыя | Сілезскія Пясты | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАсвенцімскае княства ўтварылася ў 1315 годзе ў выніку падзелу Цешынскага княства. Першым асвенцімскім князем быў Уладзіслаў I (1275/1280 — 1321/1324), які кіраваў у 1314/1315 — 1321/1324 гадах. У 1327 годзе яго сын і нашчадак, Ян I Схаластык (1321/1324 — 1372), пачаў плаціць даніну каралю Чэхіі Яну Люксембургскаму, стаўшы леннікам Багемскага каралеўства. У дакуменце аб васальнай прысяге, згадваюцца наступныя гарады на тэрыторыі княства: Асвенцім і Затар, а таксама мястэчкі Кэнты, Жывец, Вадавіцы і Спытковіцы.[1]
У 1445 годзе адбыўся падзел Асвенцімскага княства. Вацлаў I Заторскі (каля 1414 — 1468), князь Асвенцімскі (1433/1434 — 1445), падзяліў са сваімі малодшымі братамі Пшемыславом і Янам бацькаўскія ўладанні. Вацлаў атрымаў Затар і стаў першым князем Затарскім, Пшэмыслаў — Тошак, а Ян атрымаў Асвенцім. 19 сакавіка 1454 года Ян IV (1426/1430 — 1496), апошні князь Асвенцімскі (1445—1456), прынёс ленную прысягу на вернасць каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку, а 21 лютага 1457 года прадаў яму сваё княства за 50 тысяч коп пражскіх грошаў. У момант продажу ў склад княстве ўваходзілі два горада Асвенцім і Кэнты, два княжых замка (у Асвенціме і Волеке) ды 45 паселішчаў. З гэтага моманту кіраўніком княства стаў стараста, які назначаўся польскім каралём. Мясцовая шляхта захавала свае асаблівыя правы. У 1564 годзе Асвенцімскае і Заторскае княствы былі ўключаныя ў склад Польскага каралеўства і ў якасці Сілезскага павета сталі часткай Кракаўскага ваяводства.
Карты
правіць-
«Княствы Асвенцімскае і Затарскае» — карта Абрахама Артэлія 1603 г.
-
«Княства Асвенцімскае ў межах Польскага каралеўства» — карта Вацлава Градзецкага, 1592 г.
-
«Княства Асвенцімскае і Затарскае» — карта 1659 г.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Codex Diplomaticus Silesiae T.22 Regesten zur schlesischen Geschichte 1327—1333. Colmar Grünhagen (red.). Breslau: E. Wohlfarth’s Buchhandlung, 1903, s. 7 [4620]. (łac.)