Асвячэнне
Асвячэ́нне - рытуальнае дзеянне служыцеляў культу над рознымі прадметамі для надання ім містычных уласцівасцяў, пасля чаго становіцца магчымым выкарыстанне іх у рэлігійных мэтах духавенствам і недухоўнымі асобамі. Асвячэнню(руск.) бел. падлягае кожны новы ці адрамантаваны храм, царкоўнае адзенне, культавыя рэчы, што выкарыстоўваюцца пры богаслужэнні; асвячаюцца «святыя дары» (для прычашчэння), вада(руск.) бел.. Могуць асвячацца таксама новапабудаванае жыллё, грамадскія будынкі і інш.
ЛітаратураПравіць
- Асвячэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.