Аскар Акаеў
Аскар Акаевіч Акаеў (нар. 10 лістапада 1944 г., Кызыл-Байрак, Кіргізская ССР, СССР) — кыргызскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, навуковец. З 1990 года па 2005 год — прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі (да 1991 года — Кіргізскай ССР). Замежны член Расійскай акадэміі навук, правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук.
Аскар Акаеў кірг.: Аскар Акаев | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Дзейнасць | эканаміст, матэматык, палітык |
Месца працы |
|
Член у | |
Веравызнанне | атэізм |
Нараджэнне | 10 лістапада 1944[2][3][…] (76 гадоў) |
Жонка | Mayram Akayeva[d] |
Дзеці | Айдар Аскаравіч Акаеў[d] і Bermet Akayeva[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 10 лістапада 1944 года ў сяле Кызыл-Байрак Кемінскага раёна Кіргізскай ССР у сям'і калгасніка Акая Такоева. У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым медалём. У 1968 годзе скончыў з адзнакай Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі і паступіў у аспірантуру. У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце. 27 кастрычніка 1990 абраны прэзідэнтам Кіргізскай ССР.
Кастрычнік 1991 года (на выбарах) і студзень 1994 (на рэферэндуме) — пацверджаны прэзідэнцкія паўнамоцтвы.
24 снежня 1995 года — пераабраны прэзідэнтам на другі тэрмін. Яго падтрымалі больш за 70 адсоткаў галасавалі на выбарах.
24 сакавіка 2005 года — у выніку дзяржаўнага перавароту быў скінуты.
5 красавіка 2005 — склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.