Асклепіяд Самаскі (стар.-грэч.: Ἀσκληπιάδης ο Σάμιος, нар. каля 285 да н.э.) — старажытнагрэчаскі букалічны паэт. Паходзіў з в. Самас. Захавалася 39 эпіграм, напісаных элегічным дыстыхам, у «Анталогіі», выдадзенай у Александрыі III ст. да н.э.. Творчасць Асклепіяда (як і шматлікіх іншых паэтаў эпохі элінізму) характарызуецца адарванасцю ад грамадскага жыцця і цікавасцю да асобнага чалавека. У эпіграмах Асклепіяда пераважаюць тэмы кахання і жыццёвай асалоды; эпіграмы адрозніваюцца шчырасцю і высокім мастацкім майстэрствам. Асклепіяд аказаў вялікі ўплыў на наступнае развіццё эпіграмы і антычную паэзію наогул; яго імем названы Вялікі і Малы Асклепіядавы вершы, Першая, Другая, Трэцяя, Чацвёртая і Пятая Асклепіядавы строфы, якія выкарыстоўваў у сваіх одах Гарацый.

Асклепіяд Самаскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 320 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці III стагоддзе да н.э.
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, эпіграматыст
Мова твораў старажытнагрэчаская мова

Зноскі

СпасылкіПравіць