Аскольд Аўрамавіч Сухін

спявак

Аскольд Аўрамавіч Сухі́н[2] (руск.: Аскольд Аврамович Сухин; 2 мая 1941, Архангельск, РСФСР — 19 лютага 1994) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971).

Аскольд Аўрамавіч Сухін
Дата нараджэння 2 мая 1941(1941-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1994(1994-02-19)[1] (52 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас бас
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Архангельску. Скончыў Інстытут мастацтваў у Кішынёве (1965). З 1965 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1980 года — Дзяржаўнага камітэта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—1990 гадах — Крымскай філармоніі.

Творчасць правіць

Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод выкананых партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М. Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Камандор («Дон Жуан» В. А. Моцарта). У камерным рэпертуары спевака песні і рамансы беларускіх кампазітараў[2].

Узнагароды і званні правіць

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971). Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў у Празе (1967), Сафіі (1968)[2]. Атрымаў залаты медаль міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Я. Віталса (1964)[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць