Асмало́ўка — раён пасляваеннай забудовы ў цэнтры Мінска, гістарычнай Старажоўцы. Абмежаваны вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава.

Тыпавая забудова

Назва правіць

Раён атрымаў назву паводле імя распрацоўшчыка праекта, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага. Пэўны час меў назву «пасёлак Лютаровіча», паводле імя кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтва Паўла Лютаровіча, які пражываў там[1].

Гісторыя і асобы правіць

Пасёлак быў спраектаваны Міхаілам Асмалоўскім і пабудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў палоннымі нямецкімі і італьянскімі вайскоўцамі для партыйнай наменклатуры, высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі, артыстаў[2][3][4][5]. У гэтым раёне жылі палкаводзец Аляксей Бурдзейны, маршал Сямён Цімашэнка[6].

Сучасны стан правіць

 
Асмалоўка на малюнку Sviatlana Jermakovič

У 2011 годзе з’явілася інфармацыя, што раён плануе рэканструяваць холдынг «Амкадор», таксама на месцы мікрараёна з’явіўся будучы праект хай-тэк забудовы Crystal Park[7]. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ініцыявала працэс надання Асмалоўцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці[1]. У 2014 годзе грамадскія і гарадскія актывісты зноў паднялі пытанне далейшага лёсу раёна, а таксама пачалі збор подпісаў праз электронную петыцыю за захаванне аўтэнтычнага стану гэтай часткі горада[6][8].

Як адзначае старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч[6]:

  Асмалоўку можна разглядаць як самы першы спальны раён Мінска, які быў забудаваны паводле тыпавых праектаў. Гэтыя тыпавыя праекты з'яўляюцца дастаткова прафесійнымі. Дамы ў ім ствараюць выдатны камерны горадабудаўнічы ансамбль, дзе ёсць два кварталы жылой забудовы з неабходнай інфраструктурай. Гэта самадастатковы раён з добрай на той час архітэктурай.  

Існуюць параўнанні мінскай Асмалоўкі з кварталам «Вулей» у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студый і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасці[9].

Спрэчкі наконт забудовы ў 2017—2019 гг. правіць

У 2017 годзе планы на знос і забудову Асмалоўкі адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска вынесла на грамадскае абмеркаванне (23 чэрвеня—27 ліпеня 2017 г[10]). Гэта выклікала абурэнне жыхароў Асмалоўкі[11] і рэзананс у СМІ[12][13][14][15]. На Change.org[16] i Petitions.by[17] пачаўся збор подпісаў за захаванне Асмалоўкі як гістарычнай каштоўнасці. 21 ліпеня 2017 года на пасяджэнні Мінгарвыканкама было вырашана адкласці планы па забудове Асмалоўкі, што некаторымі актывістамі было ўспрынята як перамога[18]. Пазней Мінгарвыканкам заявіў, што праектаванне дэталёвага плана адкладзенае да зацвярджэння забудовы з прэзідэнтам Беларусі[19]. У канцы года з’явілася інфармацыя, што некалькі архітэктараў склалі альтэрнатыўны план забудовы Асмалоўкі[20].

12 лістапада 2018 года пастановай № 68 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была вызначана ахоўная зона Асмалоўкі: у межах пр. Машэрава і вул. Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Куйбышава, Пашкевіч, Чычэрына і Камуністычнай[21].

Галерэя правіць

Зноскі правіць

  1. а б Асмалоўка і яе будучыня. Архівавана 6 сакавіка 2016.
  2. Антон Астаповіч: На жаль, мала спадзеву, што рэгенерацыя Асмалоўкі будзе праведзена так, каб захаваць яе адметнасці Архівавана 5 сакавіка 2016. // БелаПАН, 18.08.2014.
  3. Менскую «Асмалоўку» прапанавалі ўзяць пад ахову дзяржавы // Радыё Свабода, 11.09.2012.
  4. Осмоловка — первый элитный микрорайон в послевоенном Минске Архівавана 27 верасня 2020. // СТВ, 26.06.2011.
  5. Осмоловка: снос квартала для строительства жилого центра Архівавана 4 сакавіка 2016. // zastroikaby.org, 01.12.2013.
  6. а б в Портреты жителей Осмоловки. Чем исторический район лучше Каменной Горки? Архівавана 25 верасня 2014. // TUT.BY, 22.07.2014.
  7. Замест «генеральскага квартала» — хайтэкавы цэнтр Архівавана 4 лістапада 2011. // Наша Ніва, 03.11.2011.
  8. Минчане выступают за капитальный ремонт и сохранение исторической застройки Осмоловки Архівавана 25 верасня 2014. // TUT.BY, 15.07.2014.
  9. Что общего у Осмоловки и парижского «Улея»? Архівавана 22 жніўня 2017. // Хартыя'97, 22.08.2017.
  10. Общественное обсуждение объекта «Градостроительный проект детального планирования территории в границах ул. Старовиленская — ул. Киселева — ул. Куйбышева — ул. Коммунистическая» Архівавана 5 ліпеня 2017. // Сайт адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.
  11. Cудьба Осмоловки. Репортаж с бурного общественного обсуждения в Минске Архівавана 6 ліпеня 2017. // Onliner.by, 26.06.2017.
  12. Вчера обсуждали будущее Осмоловки. 5 глупых вопросов, на которые никто не удосужился ответить Архівавана 30 чэрвеня 2017. // citydog.by, 27.06.2017.
  13. Видеофакт: История Осмоловки за одну минуту. Архивные кадры самого «протестного» района столицы Архівавана 22 кастрычніка 2018. // Хартыя'97, 28.06.2017.
  14. Зісер — абаронцам Асмалоўкі: «Знайшлі мне спадчыну! Навошта гэтыя баракі ў цэнтры?» Архівавана 18 чэрвеня 2017. // Наша Ніва, 15.06.2017.
  15. Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная Архівавана 18 чэрвеня 2017. // Наша Ніва, 15.06.2017.
  16. Сохраните уникальный исторический район Осмоловка в центре Минска Архівавана 21 верасня 2020. // change.org
  17. Мы против сноса домов в Осмоловке Архівавана 5 верасня 2017. // petitions.by
  18. Маленькая победа: снос Осмоловки отложили Архівавана 26 ліпеня 2017. // citydog.by, 21.07.2017.
  19. Концепцию застройки бывшего троллейбусного депо на Машерова согласуют с президентом Архівавана 26 кастрычніка 2017. // TUT.BY, 25.10.2017.
  20. Архитекторы и историки представили план застройки Осмоловки Архівавана 9 снежня 2017. // Хартыя'97, 9.12.2017.
  21. Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў г. Мінску Архівавана 29 красавіка 2019.

Спасылкі правіць