Аснова збудавання

Аснова збудавання — масіў грунту, які праз фундамент успрымае нагрузку ад збудавання і мае забяспечваць агульную ўстойлівасць да геалагічных працэсаў і сэйсмічных уздзеянняў (адсутнасць апоўзняў, зрушэнняў і выветранасці грунтоў). Бывае прыродная (грунт без змены ўласцівасцей) і штучная (грунт замацоўваецца і ўшчыльняецца)[1].

Зноскі

  1. Аснова збудавання // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 2. — С. 39. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7.