Асташына

вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Аста́шына[1] (трансліт.: Astašyna, руск.: Осташино) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета, цэнтр Аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Праз вёску цячэ рака Валоўка.

Вёска
Асташына
Асташына. Краявіды (07).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
250 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231422
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243840041
Асташына на карце Беларусі ±
Асташына (Беларусь)
Асташына
Асташына (Гродзенская вобласць)
Асташына

У вёсцы пражывае звыш 250 чалавек, працуе клуб, бібліятэка, крама.

ГісторыяПравіць

Вёска Асташына з'яўляецца найстарэйшай вёкага Навагрудскага раёна. Упершыню яна згадваецца ў дакументах пад 1401 годам, як двор Наваградскай зямлі, які належаў вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.

У сакавіку 1932 у вёсцы адбылоася паўстанне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасля прыбыцця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасля падаўлення выступу 4 селяніна было павешана, 5 атрымалі пажыццёвае зняволенне і 44 розныя тэрміны вязніцы.

Да 2017 года вёска была цэнтрам Асташынскага сельсавета. У 2017 годзе цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы і перайменаваны ў Вераб’евіцкі[2][3].

Інфармацыя для турыстаўПравіць

  • Млын (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў (XIX ст.)

Страчаная спадчынаПравіць

  • Царква могілкавая (XIX ст.)

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць