Астоя (герб)

прыватнаўласніцкі герб
(Пасля перасылкі з Астоя)

«Астоя» («Мосціц», «Астойчык») — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. Гербам карысталіся больш за 250 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, у т.л. Кавячынскія, Слушкі, Уніхоўскія, Чаховічы, Чачоты[1].

Герб «Астоя»

Апісанне правіць

На чырвоным полі 2 залатыя маладзікі, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі аголены срэбны меч, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страусавых пёраў[1]. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч з’явіўся толькі ў XVI стагоддзі, зрабіўшы герб неадрозным ад «Пшагіні».

Гісторыя правіць

У судовых запісах герб вядомы ад 1388 года. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана пазнаньскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабяслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, суддзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэнні Торунскае дамовы (1466).

На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюджаны пасля прыняцця Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць