Астравы Дулебы (заказнік)

заказнік у Беларусі
(Пасля перасылкі з Астравы Дулебы, заказнік)

Астравы́ Дуле́бы — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Заснаваны ў 1998 годзе для аховы каштоўных прыродных комплексаў, што ўключаюць балотны і лясны масівы, якія выконваюць водаакумуляцыйную ролю для вытокаў каскада рэк. Плошча заказніка складае 26 600 га.

Астравы Дулебы
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьБялыніцкі і Клічаўскі раёны, Магілёўская вобласць
Плошча 26 600 га
Дата заснавання 1998
physical
Астравы Дулебы
Астравы Дулебы
physical
Астравы Дулебы
Астравы Дулебы

Рэльеф — плоская, флювіягляцыяльная раўніна. Глебы дзярнова-падзолістыя (75 %), тарфяністыя і тарфяна-балотныя (25 %). Вярховыя і пераходныя балоты (Дулебскае і Вялікае) займаюць 11 % плошчы, пусткі — 11 %, лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і інш.) — 76 %.

У флоры 705 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 12 у Чырвонай кнізе: цыбуля мядзведжая, купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, пальчатакарэннік майскі, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі і інш. У фаўне 170 відаў наземных пазваночных, у т.л. 38 — млекакормячых, 118 — птушак, 8 — амфібій, б — рэптылій, з іх 22 віды ў Чырвонай кнізе: барсук, рысь, мядзведзь буры, змеяед, пугач, курапатка белая, журавель шэры, сыч касманогі, рапуха чаротная і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць