Леты (індан.: Leti) — архіпелаг з 3 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 750 км². Насельніцтва (2010 г.) — 16 600 чал.

Леты
індан. Leti
Фота канца XIX - першай паловы XX ст.
Фота канца XIX - першай паловы XX ст.
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Моа 
Агульная плошча750 км²
Найвышэйшы пункт375 м
Насельніцтва16 600 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва22,13 чал./км²
Размяшчэнне
8°11′ пд. ш. 127°56′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Леты (Інданезія)
Леты
Леты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіпелаг месціцца ў 36,61 км на паўночны ўсход ад вострава Тымор, у 500 км на паўднёвы захад ад Амбона, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Малуку, у 2301 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Узнік у выніку тэктанічнай субдукцыі. Астравы Леты і Моа пагорыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Ватумермера (375 м) знаходзіцца на востраве Моа. Востраў Лакор даволі плоскі.

Астравы населены аднайменным народам аўстранезійскага паходжання, блізкім па мове і культуры да тубыльцаў Усходняга Тымора і Бабара. Асноўныя гаспадарчыя заняткі — сельская гаспадарка і рыбалоўства.

Спасылкі правіць