Астравы Таварыства

Астравы Таварыства (фр.: Îles de la Société, таіц.: Tōtaiete mā) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча — 1590 км².

Астравы Таварыства
фр. Îles de la Société, таіц. Tōtaiete mā
Панарама вострава Мурэа
Панарама вострава Мурэа
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Таіці 
Агульная плошча1 590 км²
Найвышэйшы пункт2 241 м
Насельніцтва227 807 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва143,27 чал./км²
Размяшчэнне
17°32′ пд. ш. 149°50′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Астравы Таварыства (Акіянія)
Астравы Таварыства
Астравы Таварыства
Астравы Таварыства (Французская Палінезія)
Астравы Таварыства
Астравы Таварыства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Астравы Таварыства былі населены палінезійцамі ў 1 тысячагоддзі н. э. У XVIII ст. яны пачалі даследавацца еўрапейскімі мараплаўцамі. Джэймс Кук, які наведаў у 1769 г. востраў Таіці з мэтай назірання за Венерай, а таксама адкрыў шэраг суседніх астравоў, надаў ім імя Таварыства ў гонар Каралеўскага Таварыства развіцця натуральных ведаў.

У кан. XVIII ст. на Таіці ўзнікла манархічная дзяржава. У 1842 г. быў абвешчаны французскі пратэктарат. У 1885 г. астравы ўвайшлі ў склад Французскай Палінезіі.

Геаграфія правіць

Астравы падзяляюцца на Наветраныя і Падветраныя. Большасць мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — гара Арахена на Таіці (2241 м). Узбярэжжа многіх астравоў атачаюць каралавыя рыфы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература жніўня каля 24,4 °C, сакавіка 31,7 °C. У сярэднім бывае 4 — 10 дажджлівых дзён у месяц.

Спіс астравоў правіць

Наветраныя астравы:

Падветраныя астравы:

Спасылкі правіць