Чатэм (астравы)
Астравы Ча́тэм (англ.: Chatham Islands) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна за 750 км на ўсход ад Новай Зеландыі. Адміністрацыйны цэнтр — Уаітангі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 966 км². Насельніцтва (2021 г.) — 780 чал.
Чатэм | |
---|---|
англ. Chatham Islands, маары Wharekauri | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Чатэм |
Агульная плошча | 966 км² |
Найвышэйшы пункт | 294 м |
Насельніцтва | 780 чал. (2021) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,81 чал./км² |
Размяшчэнне | |
43°53′55″ пд. ш. 176°31′40″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода і геаграфія
правіцьАрхіпелаг складаецца з двух буйных населеных астравоў — Чатэм і Піт, а таксама 9 малых выспаў. Яны месцяцца на падводнай платформе Чатэм. Берагі астравоў скалістыя ці пакрытыя пясчанымі выдмамі. На буйных аставах маюцца рэкі і азёры, а таксама вялікая лагуна Тэ-Ванга. Найвышэйшы пункт — горка Маўнгатэрэ (294 м) на востраве Чатэм.
Клімат вільготны, прахалодны ўмераны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 15,1 °C у лютым да 8 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 855 мм. Амаль увесь час дзьмуць моцныя вятры.
На астравах амаль няма лясоў, засталося мала тарфяных балот. Большая частка пакрыта лугамі, прыдатнымі для выпасу авечак.
Жывёльны свет прадстаўлены пераважна шматлікімі птушкамі. Сярод іх эндэмічныя чатэмскія крумкачы, кулікі-сарокі, бакасы, галубы-парэа, чорныя малінаўкі і інш. Сімвалам астравоў Чатам з’яўляецца лясная курыца або уэка (англ.: weka) — птушка, якая не можа лётаць. Астравіцяне часцяком клічуць сябе уэка, каб адрознівацца ад астатніх навазеландцаў, якія завуцца мянушкай ківі.
Да берагоў прыплываюць шматлікія ластаногія.
Гісторыя
правіцьКарэннымі насельнікамі астравоў Чатэм з’яўляліся марыоры, народ палінезійскага паходжання. Яны называлі сваю радзіму Рэкоху (Rekohu, літаральна «імглістае неба»). Новазеландскім маары яна была вядома пад назвай Варэкаўры (Wharekauri).
29 лістапада 1791 г. астравы былі адкрытыя экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі «Чатэм» і абвешчаны ўладаннем Брытаніі.
19 лістапада 1835 г. з дапамогай брытанскіх гандляроў астравы былі захоплены 400 маары з плямён Тама і Матунга, якія практычна знішчылі марыоры, а ацалеўшых ператварылі ў бяспраўных рабоў. Малая частка марыоры выратавалася дзякуючы дапамоге лютэранскіх місіянераў, якія апынуліся на востраве Чатэм у 1843 г.
Да пачатку 1860-х гг. брытанскія ўлады ўзялі кантроль над тэрыторыяй архіпелага. Ён быў падпарадкаваны цывільнай адміністрацыі Новай Зеландыі. Астравы з’яўляліся месцам высылкі непрымірымых маары, у тым ліку Тэ Кааці, які 4 ліпеня 1868 г. разам з іншымі зняволенымі захапіў судна «Рафлмэн» і збег у Новую Зеландыю.
З сярэдзіны XIX ст. на астравах сяліліся кітабоі, лаўцы рыбы і авечкагадоўцы еўрапейскага паходжання, якія разам з марыоры і, у меншай ступені, маары складаюць аснову сучаснага насельніцтва.
Эканоміка
правіцьАсновай эканомікі астравоў здаўна з’яўляюцца авечкагадоўля і лоў рыбы. Апошняя галіна перажывае крызіс з-за квот на лоў, якія ўвёў урад Новай Зеландыі. Працуюць мясцовая авіякампанія, электрастанцыя, тэлестанцыя, некалькі дробных прадпрыемстваў. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.
Кіраванне
правіцьНа падставе закона ад 1 лістапада 1995 г. дзейнічае выбарны Савет астравоў Чатам, які мае функцыі рэгіянальнага органа выканаўчай улады. Савет таксама мае права выдаваць законы мясцовага значэння, якія не супярэчаць заканадаўству Новай Зеландыі.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 2006 г., на астравах жыло ўсяго 609 чалавек, у асноўным на востраве Чатэм. Некалькі дзясяткаў чалавек жыло на востраве Піт. Найбуйнейшы населены пункт — Ваітангі (каля 200 чал.). Большасць жыхароў — нашчадкі белых перасяленцаў, марыоры, маары.
Культура
правіцьНа астравах працуюць тры пачатковыя школы і 1 невялікі музей. Выдаецца штомесячная газета, ёсць астраўны тэлеканал (працуе некалькі гадзін у дзень).
Галерэя
правіць-
Ваітангі
-
Пейзаж
-
Пляж Каінгароа
-
Востраў Піт
-
Астравы Мангерэ
-
Астравы Сорак Чацвёртай
-
Уэка - сімвал астравоў Чатэм
-
Ржанка
Спасылкі
правіцьЧатэм (астравы) на Вікісховішчы |