Астраметрыя
Астраметрыя (ад стар.-грэч.: ἄστρον — «зорка» і μετρέω — «вымяраю») — раздзел астраноміі, які распрацоўвае тэарэтычныя метады, тэхніку вымярэнняў на нябеснай сферы і спосабы іх матэматычнай апрацоўкі. У абсяг астраметрыі ўваходзяць служба часу – вызначэнне часу паводле астранамічных назіранняў, і каляндар. Адна з важных задач – будова інерцыяльнай сістэмы кардынат. Гэты ж раздзел астраноміі займаецца распрацоўкай спосабаў вызначэння геаграфічных каардынат пунктаў зямной паверхні паводле астранамічных назіранняў.
Асноўныя раздзелы астраметрыі: