Астрамечаўская бібліятэка
Астраме́чаўская бібліятэ́ка імя́ Ф. Ф. Паўле́нкава — адна з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк. Заснавана ў 1905 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён) на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Бібліятэкарам быў настаўнік Астрамечаўскага народнага вучылішча А. П. Зянкевіч. Камплектавалася беларускай, рускай і замежнай літаратурай. У 1908 годзе мела больш за 1000 кніг, абслугоўвала 240 чытачоў. У час Першай сусветнай вайны спыніла дзейнасць. Адноўлена ў канцы 1920-х гадоў. У 1934 годзе была зачынена ўладамі Польшчы. З 1946 года працуе як сельская бібліятэка імя Паўленкава[1]. Кніжны фонд на 1 студзеня 1996 года складае больш за 11 000 адзінак захавання[2].
Зноскі
- ↑ Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 221. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 50.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 221. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Narodnaja biblioteka u Ostromeczewie // Наша Ніва. — 1908. — № 21. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022.
- Мавричева, К. Первая народная библиотека на селе в Белоруссии // Библиотекарь. — 1956. — № 11.
Спасылкі
правіць- 100 лет Остромечевской библиотеке имени Ф. Ф. Павленкова // Информационный листок Белпочты. — 19 кастрычніка 2005. — № 32 (222). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2009.