Астрамечаўскі ідал

Астрамечаўскі ідал — скульптурная выява, знойдзеная ў 1955 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Астрамечаўскі ідал
Матэрыял камень
Брэст, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Гісторыя правіць

Ідал быў знойдзены ў 1955 г. у в. Астрамечава мясцовым жыхаром А. Мацвеюком каля будынка праўлення калгаса «Память Ильича» на глыбіні прыкладна 60 см[1].

Апісанне правіць

Астрамечаўскі ідал уяўляе сабой каменную галаву, якая па форме нагадвае грыб: выразна акрэсленая шапка ці лоб, выступаючы прамы шырокі нос, глыбока пасаджаныя вочы. Месца знаходкі галавы ідала мае назву «Дубовы Грудок»[2], што ўскосна сведчыць пра наяўнасць у мінулым шанаванага ўрочышча ў выглядзе пагорка з дубовым гаем, дзе ён, магчыма, раней і стаяў.

Зноскі

  1. Свято-Михайловская церковь // Остромечево и «остромычивци» Архівавана 5 ліпеня 2014.
  2. Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993. С. 23.

Спасылкі правіць