Астранцыя вялікая

від раслін

Астранцыя вялікая[3] (Astrantia major) — від кветкавых раслін роду Астранцыя (Astrantia) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Астранцыя вялікая

Астранцыя вялікая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astrantia major L., Sp. Pl. 1: 235 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507571
NCBI  52448
EOL  480309
GRIN  t:406663
IPNI  838340-1
TPL  kew-2663972

Апісанне правіць

 
Плады і насенне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамым сцяблом вышынёй 50—80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, глыбока раздзеленае на 3—7-ланцэтныя або адваротнаяйкападобныя, па краі буйназубчастыя долі. Сцябловае лісце больш дробнае, з больш вузкімі долямі, кароткачаранковае або амаль сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, белыя або чырванаватыя, сабраны ў складаныя парасонікі дыяметрам 3—4,5 см (краявыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — песцікавыя). Агульная абгортка зорчатая, з 10—20 белых або чырванаватых плевачных падоўжна-лінейных лісцікаў. Плод — рабрысты віслаплоднік з уздутымі лусачкамі.

Пашырэнне правіць

Расліны паходзяць з Еўропы і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: грабавыя дубравы і бярэзнікі, хмызняковыя зараснікі. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі. Выкарыстоўваецца ў многіх краінах у якасці дэкаратыўных раслін у садах і на кветніках. Існуе мноства падвідаў і варыяцый гэтай расліны[4].

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Зацвітае на другі год. Размнажаецца насеннем.

Ахова правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Чырвоную кнігу СССР (1984). Ахоўваецца ў Літве, Латвіі і Расійскай Федэрацыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Tropicos
  5. АСТРАНЦИЯ БОЛЬШАЯ(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць