Астралогія
Астралогія (ад стар.-грэч.: ἄστρον — «зорка» і λόγος «думка, навука») — група варажбовых практык, традыцый і вераванняў, пастулюецца ўздзеянне нябесных целаў на зямны свет і чалавека (на яго тэмперамент, характар, учынкі і будучыню) і , адпаведна, магчымасць прадказання будучыні па руху і размяшчэнню нябесных целаў на нябеснай сферы і адносна адзін аднаго.

Еўрапейская і індыйская астралогія вядуць сваё паходжанне ад шумера-вавілонскіх астральных міфаў, у якіх нябесныя цела (Сонца, Месяц, планеты) і сузор'і былі асацыяваныя з багамі і міфалагічнымі персанажамі, уплыў багоў на зямное жыццё ў рамках гэтай міфалогіі трансфармавалася ва ўплыў на жыццё нябесных цел - сімвалаў бажаствоў. Вавілонская астралогія была запазычаная грэкамі і, затым, у ходзе кантактаў з эліністычным светам, перайшла ў Індыю.
У цяперашні час навука кваліфікуе астралогію як псеўданавуку і забабон, Нацыянальны навуковы фонд ЗША выкарыстоўвае астралогію ў якасці «эталоннай» ілжэнавукі ў ацэначнай сістэме «Science and Engineering Indicators».
Энцыклапедыя Брытаніка адносіць астралогію да магічных варажбовых практык, заснаваных на канцэпцыях, несумяшчальных з навуковымі дадзенымі.
СпасылкіПравіць
Сайты прыхільнікаў астралогііПравіць
- Astrology & Science. The Scientific Exploration of Astrology (англ.) (Праверана 11 студзеня 2011)
- Archai — The Journal of Archetypal Cosmology Архівавана 14 жніўня 2012. (англ.) (Праверана 11 студзеня 2011)
Сайты крытыкаўПравіць
- Committee for Skeptical Inquiry (CSI) — Сайт амерыканскіх скептыкаў
- James Randi Educational Foundation — Фонд Рэндзі