Астроўна (возера, Бешанковіцкі раён)
Астро́ўна — возера ў Беларусі ў Бешанковіцкім раёне ў басейне ракі Астроўніца за 27 км на паўночны ўсход ад Бешанковічаў. Уваходзіць у Астровенскую групу азёр.
Астро́ўна | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,6 м |
Даўжыня | 1,54 км |
Шырыня | 0,54 км |
Плошча | 0,42 км² |
Аб’ём | 0,00216 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,5 км |
Найбольшая глыбіня | 18,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 2,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча люстра возера Астроўна складае 0,42 км², даўжыня 1, 54 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня возера 18,1 м.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. мелкаводдзе вузкае. Ложа возера плоскае. Глыбіні да 5 метраў займаюць каля 50% плошчы. Дно да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам.
Возера зарастае да глыбіні 3,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. З Астроўна выцякае ручай у возера Доўгае.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.
На возеры астравы агульнай плошчай 1,8 га. Каля возера аграгарадок (да 2005 года вёска) Астроўна.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)