Астрынскія

род татарскіх царэвічаў
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Астрынскія — род татарскіх царэвічаў у ВКЛ, адгалінаванне крымскай дынастыі Гірэяў. Паходзілі ад царэвіча Дэўлеш-салтана, які ў 1491 трапіў на службу да Вялікага князя ВКЛ і караля польскага Казіміра IV. Род Астрынскіх некаторы час быў найбольш уплывовым татарскім родам у ВКЛ. Да сярэдзіны 16 ст. Астрынскія не ўваходзілі ў склад татарскіх харугваў, не падпарадкоўваліся татарскім харунжым, мелі права (як князі і паны) з'яўляцца ca сваім атрадам непасрэдна да гетмана.

Прадстаўнікі роду

правіць

Сын Дэўлеш-салтана Азубек-салтан (Азюбек, Узубек, ? — пасля 1540) упершыню згаданы ў 1507 г. 3 1514 г. ён і яго нашчадкі ў актах ВКЛ называюцца царэвічамі Астрынскімі (ад маёнтка Астрына, цяпер Гродзенская вобласць). Азубек-салтан удзельнічаў у цырымоніі абвяшчэння Жыгімонта II Аўгуста вялікім князем ВКЛ (1529), на Берасцейскім сойме 1533, выступаў арбітрам у спрэчках літоўскіх служылых татараў. Меў сыноў Багатыр-салтана, Джаная і Чынгіса. У 2-й палове 16 ст. царэвічы Астрынскія паступова страцілі свае землеўладанні. Іх род згас на дзецях Чынгіса.

Літаратура

правіць